
Заснежаны дзень напрыканцы лістапада. Хутка ўжо і зіма - колькі тут засталося? - і пачнём мы ўсе адлічваць апошнія дзянькі да прыходу радаснага свята Новага года. Але яшчэ адна радасная падзея выдалася для мяне менавіта ў апошнія дні восені - дзень нараджэння майго аднавяскоўца і сябра, многа каму вядомага не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі, аўтара і выканаўцы песень Станіслава Іванавіча Коршака.
Нарадзіўся і скончыў школу ён у маёй роднай вёсцы Вясея, дзе і дагэтуль стаіць яго бацькоўская хата, жывуць родныя людзі, да якіх ён штогод стараецца завітаць. Не абмінае і мяне, свайго сябра.
Назад