У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Адонін Аляксандр Мікалаевіч

(Adonin Alexander)

Мастак-жывапісец, графік і педагог. Нарадзіўся 9 ліпеня 1947 года ў пасёлку Новаайдар Луганскай вобласці (Украіна) у рабочай сям'і. Наведваў заняткі гуртка па выяўленчаму мастацтву ў горадзе Кіраўску. У 1975 годзе скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Лідзіі Самокіш і Анатолія Тахтамышава. Працаваў мастаком-афарміцелем ва ўстановах Краснадара, Наварасійска, выкладчыкам у Наварасійскай ДМШ. З 1976 па 1991 год жыў у Слуцку. З 1977 года працаваў выкладчыкам Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, дзе стаў вядучым педагогам. Рабіў цікавыя метадычныя распрацоўкі па выкладанню кампазіцыі.

У творчасці аддае перавагу жывапісу (акварэль, гуаш, тэмпера, алей, акрыл) і графіцы (туш). Жанравая прыналежнасць работ – пейзаж, нацюрморт, сюжэтныя фігуратыўныя і абстрактныя кампазіцыі. Творчая манера мастака складалася на працягу 1980-х гадоў, калі ў работах назіраўся рух ад дакладнага рэалістычнага адлюстравання натуры да больш абагульненага выяўлення карціны свету.

На аснове матэрыялаў, падрыхтаваных пад час паездак па краіне, былі зроблены работы «Карэлія. Бані», «Каля Энг-возера» (гуаш, 1983), «Стары Ташкент», «Ташкент. Вуліца пасля дажджу» (гуаш, 1984), «Пскова-Пячорскі манастыр» (туш, 1985), «Па Прыбалтыцы» (гуаш, 1987), «Нікольская царква. Пскоў» (алей, 1987), якім характэрны лаканічнае дэкаратыўнае гучанне колеру, пластычнасць і абагульненасць перадаваемых формаў. У рэчышчы пошукаў магчымасцяў фармальных сродкаў выяўлення з"яўляюцца кампазіцыі «Дзень нараджэння» (алей, 1989), «Іканапісец» (алей, 1989), «Карова» (алей, 1990), а таксама абстрактныя работы «Готыка» (алей, 1989), «Захад» (алей, 1989), цыкл работ «Без назвы» (алей, 1989–90). Дамінуючае значэнне ў жывапісных абстрактных работах належыць колеру, з дапамогай якога ствараецца пачуццё спакою, гармоніі.

Акрамя выяўленчага мастацтва, як аматар займаецца музыкай, піша вершы. Уваходзіў у склад слуцкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Апрель» і гарадскога хору інтэлігенцыі.

З 1991 года жыве ў горадзе Іерусалім (Ізраіль).

Удзельнічаў у гарадскіх выстаўках работ выкладчыкаў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы (1987, 1992), з сярэдзіны 1990-х гадоў яго работы экспаніруюцца на персанальных і групавых выстаўках у Ізраілі, Канадзе, Германіі, Латвіі, Расіі, ЗША. Прымаў удзел у адлюстраваньні юбілейнага выдання Бібліі (Стары Запавет, 2000. Іерусалім). Па выніках творчай і выставачнай дзейнасці ў 2010 годзе быў выдзвінуты на атрыманне звання «Чалавек года» у намінацыі «Мастакі». Творы мастака захоўваюцца ў прыватных зборах жыхароў Слуцка, у прыватных зборах Беларусі, Ізраіля, ЗША, Германіі, Галандыі.


Крыніца: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)


Адонин Александр Николаевич

Художник-живописец, график и педагог. Родился 9 июля 1947 года в поселке Новоайдар Луганской области (Украина) в рабочей семье. Посещал занятия кружка по изобразительному искусству в городе Кировске. В 1975 году окончил Краснодарское художественное училище, где занимался под руководством Лидии Самокиш и Анатолия Тахтамышева. Работал художником-оформителем в учреждениях Краснодара, Новороссийска, преподавателем в Новороссийской ДХШ. С 1976 по 1991 год жил в Слуцке. С 1977 года работал преподавателем Слуцкой детской художественной школы, где стал ведущим педагогом. Делал интересные методические разработки по преподаванию композиции.

В творчестве предпочитает живопись (акварель, гуашь, темпера, масло, акрил) и графику (тушь). Жанровая принадлежность работ – пейзаж, натюрморт, сюжетные фигуративные и абстрактные композиции. Творческая манера художника сложилась в течение 1980-х годов, когда в работах наблюдалось движение от точного реалистического отображения натуры к более обобщенному выявлению картины мира.

На основе материалов, подготовленных во время поездок по стране, были сделаны работы «Карелия. Бани», «У Энг-озера» (гуашь, 1983), «Старый Ташкент», «Ташкент. Улица после дождя» (гуашь, 1984), «Псково-Печорский монастырь» (тушь, 1985), «По Прибалтике» (гуашь, 1987), «Никольская церковь. Псков» (масло, 1987), которым характерены лаконичное декоративное звучание цвета, пластичность и обобщенность передаваемых форм. В русле поисков возможностей формальных средств изображения являются композиции «День рождения» (масло, 1989), «Иконописец» (масло, 1989), «Корова» (масло, 1990), а также абстрактные работы «Готика» (масло, 1989), «Запад» (масло, 1989), цикл работ «Без названия» (масло, 1989–90). Доминирующее значение в живописных абстрактных работах принадлежит цвету, с помощью которого создается чувство покоя, гармонии.

Кроме изобразительного искусства, как любитель занимается музыкой, пишет стихи. Входил в состав Слуцкого вокально-инструментального ансамбля «Апрель» и городского хора интеллигенции.

С 1991 года живет в городе Иерусалим (Израиль).

Участвовал в городских выставках работ преподавателей Слуцкой детской художественной школы (1987, 1992), с середины 1990-х годов его работы экспонируются на персональных и групповых выставках в Израиле, Канаде, Германии, Латвии, России, США. Принимал участие в иллюстрировании юбилейного издания Библии (Ветхий Завет, 2000. Иерусалим). По итогам творческой и выставочной деятельности в 2010 году был выдвинут на получение звания «Человек года» в номинации «Художники». Произведения художника хранятся в частных собраниях жителей Слуцка, в частных собраниях Беларуси, Израиля, США, Германии, Голандии.


Источник: Титковский И.А. «Художники Случчины» (Слуцк. 2006)

 

 




 

 

КороваДень рождения «Вандроўка па прыбалтыцы». Папера, туш. 1986«Жаноч вобраз». Папера, алей. 1989«Кампазіцыя». Кардон, алей. 1988«Львоўскі краявід». Кардон, туш, гуаш. 1987«Сафійскі сабор у Полацку». Кардон, алей. 1986«Дзень нараджэння 2». ДВП, алей, 1989«Матыў з храмам». Папера, алей, 1989«Кампазіцыя на рэлігійную тэму». Кардон, алей, 1990«Пскоў. Царква Васіля «На горцы». Палатно, алей. 1987«Абстрактная кампазіцыя». ДВП, алей. 1990«Вясёлка», кардон, тэмпера. 1989«Руіны», ДВП, алей. 1989«Абстрактная кампазіцыя», ДВП, алей. 1989«Стары Слуцк. Від на Саборную горку». ДВП, алей. 1990Абстрактная кампазіцыя. ДВП, алей. 1987.Кампазіцыя. Кардон, алей. 1989.Нацюрморт. ДВП, алей. 1990.Кампазіцыя з чатырма фігурамі. Кардон, алей. 1991.«Натоўп» («Бежанцы»). Кардон, алей, 1989

 

 

Смотреть Адонин слайдшоу

 

 

 



Назад
Комментариев: 1

Светлана Мысливец 2017-04-02 12:28:37

Спасибо создателям сайта за встречу (виртуальную) с моим любимым УЧИТЕЛЕМ Адониным Александром Николаевичем!

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 3232. Последнее 2019-10-17 00:04:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru