У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Беларуская вандроўка мастака Дзмітрыя Струкава

20.12.2014

У сярэдзіне XIX стагоддзя рускі мастак Дзмітрый Струкаў (1827–1899) зрабіў вандроўку па беларускіх землях. Ён замалёўваў гістарычныя краявіды, храмы, творы мастацтва. Пачаўся шлях з Віцебшчыны, не абмінуў ён і Случчыну.

У хуткім часе да друку быў падрыхтаваны альбом выяў беларускай даўніны. Аднак пабачыла свет выданне толькі цяпер. Прэзентацыя выпушчанага рэспубліканскім выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» альбома «Д. Струков. Альбом рисунков 1864–1867 годов» прайшла 27 верасня 2011 г. ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Неабходнасць такога выдання адчувалася яшчэ ў XIX стагоддзі. А сёння яно мае яшчэ большую каштоўнасць, бо на яго старонках мы бачым помнікі гісторыі, мастацтва і архітэктуры, якіх ужо няма. Акрамя двух соцен малюнкаў, мастак пакінуў таксама цікавыя літаратурныя апісанні мясцін, якія наведваў. Увагу аматараў слуцкай даўніны, несумненна, прыцягнуць матэрыялы, прысвечаныя нашаму краю.

Адзначым, што ў розныя часы межы Случчыны мяняліся. Колішняе Слуцкае княства па памерах было значна большым за цяперашні Слуцкі раён. Пасля далучэння ў канцы XVIII стагоддзя да Расіі ўсходняя частка гістарычнай Случчыны апынулася ў межах Бабруйскага павета. А ў Слуцкі павет увайшлі тэрыторыі Нясвіжчыны і Клеччыны. Таму многія помнікі, якія мастаком у свой час адзначаліся тэрыторыяй Слуцкага павета, сёння знаходзяцца на тэрыторыях іншых раёнаў.

Напрыклад, у сяле Круговічы была намалявана Юр"еўская царква, цяпер гэта вёска Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У сяле Грыцэвічы стаяла Петрапаўлаўская царква, а цяпер Грыцэвічы адносяцца да Клецкага раёна.

Страница альбома с портретом Д.СтруковаВельмі цікавыя замалёўкі былі зроблены ў сяле Раманава (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёна). Мастак занатаваў на паперы выгляд старажытнага замчышча, выявы Юр"еўскай і Мікалаеўскай цэркваў, зрабіў план колішняга мястэчка.

Працаваў Дзмітрый Струкаў і ў Слуцку. Акрамя кароткіх звестак пра горад і асобныя яго аб"екты, у Троіцкім манастыры былі зроблены замалёўкі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку сярэбранай чашы Юрыя Алелькавіча, рэзанай па косці панагіі XVI стагоддзя і іншых. У Мінскім кафедральным саборы ім быў знойдзены і замаляваны сярэбраны напрастольны крыж, ахвяраваны ў XVI стагоддзі князем Юрыем Алелькавічам Троіцкаму манастыру.

Маршрут путешествий Д.Струкова по БеларусиПуцявыя замалёўкі мастак выконваў на паперы алоўкам і акварэллю. Пасля сканчэння работы, у 1875 годзе, для дэманстрацыі малюнкі часова былі перададзены ў Віленскі ўніверсітэт. Аднак гістарычныя падзеі развіваліся такім чынам, што большая частка з іх там і засталася, некаторыя апынуліся ў іншых гарадах. Да гэтага часу калекцыя захоўваецца ў Аддзеле рэдкай кнігі бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта, таму магчымасць для даследчыкаў карыстацца малюнкамі Струкава была абмежавана.

Выдадзены ў Беларусі тыражом 1800 экзэмпляраў альбом з факсімільнымі рэпрадукцыямі гэтых малюнкаў стаў сапраўдным падарункам як для навукоўцаў, краязнаўцаў, так і для ўсіх аматараў гісторыі і культуры Беларусі.

Альбом мае даволі прэзентабельны выгляд, важыць пяць кілаграмаў. Ён з поспехам дэманстраваўся на нядаўняй XXIV Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-ярмарцы, а напрыканцы верасня 2011 г., як гаварылася вышэй, быў прадстаўлены навукоўцам і шырокай грамадскасці ў Мінску.

Резаная по кости панагия XVI векаНа старонцы, дзе прадстаўлены аўтарскі калектыў, што працаваў над ім, адзначаны і тры спонсары, за лік сродкаў якіх выданне пабачыла свет.

Першым у гэтым радку стаіць Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат. У сувязі з гэтым нагадаем, што ў нядаўнім часе Слуцкі цукровы камбінат таксама спансіраваў падрыхтоўку і выхад такіх каштоўных для нас альбомаў, як «Слуцкая палитра» (прысвечана збору твораў выяўленчага мастацтва, што захоўваюцца ў фондах мясцовага краязнаўчага музея) і «Слуцк. Путешествие во времени» (з фотаздымкамі горада XIX–XX стагоддзяў).

Напрыканцы адзначым, што Дзмітрый Міхайлавіч Струкаў быў не толькі мастаком, але і археолагам, архітэктарам, царкоўным гісторыкам. Яго дзейнасць звязана пераважна з помнікамі рускай старажытнасці. Тым не менш, у Расіі дагэтуль няма грунтоўных даследаванняў і выданняў, прысвечаных гэтаму цікаваму мастаку.

Альбом, што з"явіўся ў Беларусі, стаў першым. А яго колішняя вандроўка па Беларусі стала прычынай да таго, каб імя Струкава ўвайшло і ў гісторыю мастацтва нашай краіны.

 



 

Ігар Ціткоўскі
Газета «Інфа-Кур"ер»

 

 

Белорусские странствия художника Дмитрия Струкова

В середине XIX века русский художник Дмитрий Струков (1827–1899) совершил путешествие по белорусским землям. Он зарисовывал исторические пейзажи, храмы, произведения искусства. Начался путь с Витебщины, не обошёл он и Слуцк.

Рисунок серебряной чаши Юрия ОлельковичаВскоре к печати был подготовлен альбом рисунков белорусской старины. Однако вышло издание только сейчас. Презентация выпущенного республиканским издательством «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки» альбома «Д. Струков. Альбом рисунков 1864–1867 годов» прошла 27 сентября 2011 года в Минске в Национальной библиотеке Беларуси.

Необходимость такого издания ощущалось ещё в XIX веке. А сегодня оно имеет ещё большую ценность, так как на его страницах мы видим памятники истории, искусства и архитектуры, которых уже нет. Кроме двух сотен рисунков, художник оставил также интересные литературные описания мест, которые посещал. Внимание любителей слуцкой древности, несомненно, привлекут материалы, посвящённые нашему краю.

Отметим, что в разные времена границы Случчины менялись. Прежнее Слуцкое княжество по размерам было гораздо больше, чем настоящий Слуцкий район. После присоединения в конце XVIII века к России восточная часть исторической Случчины оказалась в пределах Бобруйского уезда. А в Слуцкий уезд вошли территории Несвижского и Клецкого района. Поэтому многие памятники, в своё время отнесённые художником к территории Слуцкого уезда, сегодня находятся на территориях других районов.

Например, в селе Круговичи была нарисована Юрьевская церковь, сейчас это деревня Большие Круговичи Ганцевичского района Брестской области. В селе Грицевичи стояла Петропавловская церковь, а теперь Грицевичи относятся к Клецкому району.

Серебряный напрестольный крест, пожертвованный в XVI веке князем Юрием Олельковичем Троицкому монастырюОчень интересные зарисовки были сделаны в селе Романово (ныне деревня Ленино Слуцкого района). Художник запечатлел на бумаге вид древнего замка, изображения Юрьевской и Николаевской церквей, сделал план бывшего местечка.

Работал Дмитрий Струков и Слуцке. Кроме кратких сведений о городе и отдельных его объектах, в Троицком монастыре были сделаны зарисовки произведений декоративно-прикладного искусства, в том числе серебряной чаши Юрия Олельковича, резаной по кости панагии XVI века и других. В Минском кафедральном соборе им был обнаружен и зарисован серебряный напрестольный крест, пожертвованный в XVI веке князем Юрием Олельковичем Троицкому монастырю.

Путевые зарисовки художник выполнял на бумаге карандашом и акварелью. После окончания работы, в 1875 году, для демонстрации рисунки временно были переданы в Виленский университет. Однако исторические события развивались таким образом, что большая часть из них там и осталась, некоторые оказались в других городах. До сих пор коллекция хранится в Отделе редкой книги библиотеки Вильнюсского университета, поэтому возможность для исследователей пользоваться рисунками Струкова была ограничена.

Изданный в Беларуси тиражом 1800 экземпляров альбом с факсимильными репродукциями этих рисунков стал настоящим подарком как для учёных, краеведов, так и для всех любителей истории и культуры Беларуси.

Альбом имеет довольно презентабельный вид, весит пять килограммов. Он с успехом демонстрировался на недавней XXIV Московской международной книжной выставке-ярмарке, а в конце сентября 2011 г., как говорилось выше, был представлен учёным и широкой общественности в Минске.

На странице, где представлен авторский коллектив, работавший над ним, отмечены и три спонсора, за счёт средств которых издание увидело свет.

Первым в этой строке стоит Слуцкий сахарорафинадный комбинат. В связи с этим напомним, что в недавнем времени Слуцкий сахарный комбинат также спонсировал подготовку и выход таких ценных для нас альбомов, как «Слуцкая палитра» (посвящён собранию произведений изобразительного искусства, хранящиеся в фондах местного краеведческого музея) и «Слуцк. Путешествие во времени» (с фотографиями города XIX–XX веков).

В заключение отметим, что Дмитрий Михайлович Струков был не только художником, но и археологам, архитекторам, церковным историком. Его деятельность связана преимущественно с памятниками русской древности. Тем не менее, в России до сих пор нет основательных исследований и изданий, посвящённых этому интересному художнику.

Альбом, появившийся в Беларуси, стал первым. А его былое путешествие по Беларуси стало причиной к тому, чтобы имя Струкова вошло и в историю искусства нашей страны.



 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Газета «Инфо-Курьер»

Перевод и фото –
Владимир ХВОРОВ



 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 2447. Последнее 2019-10-14 13:28:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru