У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

 

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Будынак аўтавакзала

30.01.2017

Развіццё аўтобуснага руху

Упершыню арганізацыя, якая наладзіла аўтобусны рух у Слуцку, з"явілася ў 1908 г. Гэта было акцыянернае таварыства. Прычынай заснавання была неабходнасць злучыць чыгуначныя станцыі ў Старых Дарогах і Баранавічах. Тады ж па горадзе прайшоў і першы аўтобус. Аднак спачатку па трасе паміж згаданымі станцыямі ў асноўным курсіравалі дыліжансы. Толькі ў 1910 г. іх поўнасцю замянілі аўтобусы. Цэнтрам размяшчэння таварыства з"яўляўся Слуцк, тут жа была адкрыта цэнтральная станцыя з аўтобусным гаражом. Існавала акцыянернае таварыства да 1915 г. [1] Спыніла дзейнасць яно ў сувязі з ператварэннем горада ў прыфрантавы, калі Баранавічы аказаліся на захопленай ворагам тэрыторыі, а з боку Асіповіч да Слуцка дайшла чыгунка.

Па сканчэнні Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў аўтобусны рух адраджаўся занава. У 1924 г. была ад¬крыта лінія Слуцк – Цімкавічы.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны першыя аўтобусы па вуліцах горада пайшлі ў 1947 г. Рэгулярны рух распачаўся вясной 1948 г. У 1951 г. меліся тры гарадскія маршруты і тры загарадныя: да Старобіна, Бабруйска і Мінска.

Аўтабаза аб"ядноўвала пасажырскі і грузавы транспарт. Разам з аўтастанцыяй, дзе прадаваліся білеты і адкуль адпраўляліся аўтобусы, яна размяшчалася на вуліцы Пакроўскага, 13 (цяпер вуліца Жукава), пры перасячэнні з вуліцай Ленінскай.

Аўтобусны рух. 1910-я гг. (Автобусное движение. 1910-е гг.) Самастойная аўтабаза існуе з 1956 г. Спачатку называлася пасажырскай аўтатранспартнай канторай № 1, з 1960 г. – аўтобусна-таксаматорным паркам.

Уваход на аўтабазу з вуліцы Пакроўскага. 1950-я гг. (Вход на автобазу с улицы Покровского. 1950-е гг.)З 1963 г. на паўднёва-заходняй ускраіне горада, у раёне вёскі Малое Журава, побач з грузавой аўтабазай (яе перанеслі сюды крыху раней) пачалося ўзвядзенне карпусоў аўтапарка (цяпер аўтобусны парк № 2, адрас: вуліца Транспартная, 4). Перамяшчэнне на новае месца адбылося ў 1966 г.

Аўтобусная станцыя

На ўсходняй ускраіне горада, на рагу вуліцы Пралетарскай (цяпер Леніна) і Сацыялістычнай у 1958 г. з"явілася асобная аўтобусная станцыя. У сярэдзіне 1960-х гг. на гэтым месцы пачалося будаўніцтва кінатэатра «Цэнтральны» (цяпер будынак Маладзёжнага цэнтра), у сувязі з чым аўтастанцыю ў 1966 г. перанеслі на заходнюю ўскраіну і размясцілі побач з чыгуначным вакзалам. Прывакзальная плошча для іх стала агульнай. Білетныя аўтобусныя касы знаходзіліся ў драўляным будынку, магчымасці па аказанні паслуг якога былі абмежаванымі. З гэтай прычыны касы падзялілі: прыгарадныя засталіся на ранейшым месцы, міжгародныя перанеслі ў будынак чыгуначнага вакзала. У сувязі з павелічэннем колькасці маршрутаў наспявала неабходнасць ва ўзвядзенні адпаведнага новым патрабаванням будынка.

Сучасны аўтавакзал

Аўтастанцыя. 1970-я гг. (Автостанция. 1970-е гг.) Наш горад стаў адным з першых у рэспубліцы, для якога быў распрацаваны індывідуальны праект аўтавакзала з прылягаючай плошчай і крытым перонам.

У 1980 г. праект быў зацверджаны і пачаліся будаўнічыя работы. А ў ліпені 1982 г. новы аўтавакзал уступіў у эксплуатацыю.

Узведзены аўтавакзал з цэглы і жалезабетонных канструкцый. Выгляд яго фасадаў будуецца на супрацьпастаўленні прамавугольных атынкаваных сцен і праразаючымі іх вялікімі зашклёнымі ваконнымі праёмамі. Прамавугольны ў плане галоўны аб"ём падзелены на тры часткі. Бакавыя часткі, разбітыя на блокі памяшканняў, маюць па два паверхі. Левая частка мае прамавугольны вы-ступ у бок перона, у ёй размяшчаюцца службовыя памяшканні. Прастора залы чакання плошчай 386 м2 з трыма парамі квадратных у плане калон, займае цэнтральную частку. З боку перона прыбыцця аўтобусаў маецца ўваход. Другі ўваход, насупраць, вядзе на прывакзальную плошчу і да чыгуначнага вакзала. Левы бок залы чакання займае чарада білетных кас, над імі знаходзяцца шчыты з раскладам руху аўтобусаў. Асноўны аб"ём залы займаюць скамейкі для пасажыраў. У памяшканнях правай часткі, якая таксама мае прамавугольны выступ, але ў супрацьлеглы ад перону бок і толькі на ўзроўні другога паверха, які звонку падтрымліваецца калонамі, знаходзяцца гандлёвыя кропкі. У іх ліку на першым паверсе – газетны і аптэчны кіёскі, прадуктовая крама, цырульня.

Аўтавакзал да перабудовы 1997 г. (Автовокзал до перестройки 1997 г.) Ігар ЦІТКОЎСКІДа пасадачных платформ вядуць крытыя павецямі галерэі. Спачатку была адна галерэя, яна прылягала да галоўнага ўвахода, у 2005 г. з"явілася другая, уздоўж дальніх платформ.

З 1982 г. вакзал меў пакрыццё плоскае. У 1997 г. быў узведзены схільны дах складанай канфігурацыі з шыферным пакрыццём.

Аўтобусны і чыгуначны вакзалы з боку вуліцы Леніна. 2010 г. (Автобусный и железнодорожный вокзалы со стороны улицы Ленина. 2010 г.) Ігар ЦіткоўскіЗначныя змяненні выгляду з элементамі рэканструкцыі вакзал і прылеглая да яго тэрыторыя атрымалі падчас падрыхтоўкі да Рэспубліканскага свята «Дажынкі-2005», аднак завяршыліся яны ў чэрвені 2007 г. Урачыстае адкрыццё адбылося 20 ліпеня.

На той час слуцкі аўтавакзал стаў першым рэканструяваным вакзалам у Мінскай вобласці і адзіным у краіне, дзе было ўсталявана электроннае інфармацыйнае табло. Пакрыццё даху было поўнасцю зменена на металадахоўку, па-новаму атынкаваны і атрымалі новую светлую афарбоўку сцены. Старыя вокны заменены на шклопакеты, усталяваны новыя вітражныя вокны ў алюмініевых каркасах. Сучасны выгляд і абсталяванне набыў інтэр"ер.

Зменена і пакрыццё перонаў: замест асфальту ўкладзена тратуарная плітка (дастаўлена з Мікашэвіч і Мінска). На міжгароднім пероне заменены, а на прыгарадным былі ўсталяваны сучасныя палікарбанатныя павеці.

Напрыканцы 2009 г. слуцкі аўтавакзал увайшоў у адзіную інфармацыйную сістэму пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. У суткі прыгараднымі і міжгароднымі аўтобуснымі напрамкамі карыстаецца больш за тры тысячы чалавек [2].

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ


 

 

1. Богдашич С. По улицам «Слонов» водили (100 лет автобусному движению в Слуцке) // Інфа-Кур"ер.
2009, № 7, 12 лютага.
Багдашыч С., Квіткевіч С. Падарожжа на слуцкім «Слане» // Мінская праўда. 2009, 14 сакавіка.
Маглыш Н. Аўтобус у Слуцку. Памяць (Слуцкі раён. Слуцк). Кн. 1. Мн., 2000, с. 116, 117.

2. Богдашич С. Вокзал торжественно открыли // Інфа-Кур"ер. 2007, № 30, 28 ліпеня.
Басов А. Визитная карточка Слуцка // Минская правда. 2007, 26 июля.
Селязнёва Н. Слуцк наблізіўся да Парыжа // Слуцкі край. 2007, 24 ліпеня.


ЗДАНИЕ АВТОВОКЗАЛА

Развитие автобусного движения

Аўтавакзал. Пасадачная платформа (Автовокзал. Посадочная платформа) Ігар ЦіткоўскіВпервые организация, которая наладила автобусное движение в Слуцке, появилась в 1908 г. Это было акционерное общество. Причиной основания была необходимость соединить железнодорожные станции в Старых Дорогах и Барановичах. Тогда же по городу прошёл и первый автобус. Однако сначала по трассе между указанными станциями в основном курсировали дилижансы. Только в 1910 г. их полностью заменили автобусы. Центром месторасположения общества являлся Слуцк, тут же была открыта центральная станция с автобусным гаражом. Существовало акционерное общество до 1915 года. [1] Прекратило деятельность оно в связи с превращением города в прифронтовой, когда Барановичи оказались на захваченной врагом территории, а со стороны Осиповичей до Слуцка дошла железная дорога.

По прошествии Первой мировой и гражданской войн автобусное движение возрождалось заново. В 1924 г. была открыта линия Слуцк – Тимковичи.

Аўтавакзал. (Автовокзал. Интерьер зала ожидания) Ігар ЦіткоўскіПосле Великой Отечественной войны первые автобусы по улицам города пошли в 1947 г. Регулярное движение началось весной 1948 года. В 1951 г. имелось три городских маршрута и три загородных: до Старобина, Бобруйска и Минска.

Автобаза объединяла пассажирский и грузовой транспорт. Вместе с автостанцией, где продавались билеты и откуда отправлялись автобусы, она располагалась на улице Покровского, 13 (ныне улица Жукова), при пересечении с улицей Ленинской.

Самостоятельно автобаза существует с 1956 года. Сначала называлась пассажирской автотранспортной конторой № 1, с 1960 г. – автобусно-таксомоторным парком.

С 1963 г. на юго-западной окраине города, в районе деревни Малое Журово, рядом с грузовой автобазой (её перенесли сюда чуть раньше) началось возведение корпусов автопарка (сейчас Филиал «Автобусный парк №2» ОАО «Миноблавтотранс», адрес: улица Транспортная, 4). Перемещение на новое место произошло в 1966 г.

Автобусная станция

Слуцкое такси. (Слуцк. Путешествие во времени)На восточной окраине города, на углу улицы Пролетарской (ныне Ленина) и Социалистической в 1958 г. появилась отдельная автобусная станция. В середине 1960-х гг. на этом месте началось строительство кинотеатра «Центральный» (ныне здание Молодёжного центра), в связи с чем автостанцию в 1966 г. перенесли на западную окраину и разместили рядом с железнодорожным вокзалом. Привокзальная площадь для них стала общей. Билетные автобусные кассы находились в деревянном здании, возможности по оказанию услуг которого были ограниченными. По этой причине кассы разделили: пригородные остались на прежнем месте, междугородние перенесли в здание железнодорожного вокзала. В связи с увеличением количества маршрутов назревала необходимость в возведении соответствующего новым требованиям здания.

Современный автовокзал

Аўтавакзал. План другога паверха (Автовокзал. План второго этажа) Ігар ЦіткоўскіНаш город стал одним из первых в республике, для которого был разработан индивидуальный проект автовокзала с прилегающей площадью и крытым перроном.

В 1980 г. проект был утверждён и начались строительные работы. А в июле 1982 г. новый автовокзал вступил в эксплуатацию.

Возведён автовокзал из кирпича и железобетонных конструкций. Вид его фасадов строится на противопоставлении прямоугольных оштукатуренных стен и прорезающих их больших застеклённых оконных проёмов. Прямоугольный в плане главный объем разделён на три части. Боковые части, разбиты на блоки помещений, имеют по два этажа. Левая часть имеет прямоугольный выступ в сторону перрона, в ней располагаются служебные помещения. Пространство зала ожидания площадью 386 м2 с тремя парами квадратных в плане колонн, занимает центральную часть. Со стороны перрона прибытия автобусов имеется вход. Второй вход, напротив, ведёт на привокзальную площадь и к железнодорожному вокзалу. Левую сторону зала ожидания занимает череда билетных Аўтавакзал з боку прывакзальнай плошчы. 2011 г. (Автовокзал со стороны привокзальной площади. 2011 г.) Ігар Ціткоўскікасс, над ними находятся щиты с расписанием движения автобусов. Основной объем зала занимают скамейки для пассажиров. В помещениях правой части, которая также имеет прямоугольный выступ, но в противоположную от перрона сторону и только на уровне второго этажа, который снаружи поддерживается колоннами, находятся торговые точки. В их числе на первом этаже – газетный и аптечный киоски, продуктовый магазин, парикмахерская.

К посадочным платформам ведут крытые навесами галереи. Сначала была одна галерея, она прилегала к главному входу, в 2005 г. появилась вторая, вдоль дальних платформ.

С 1982 г. вокзал имел плоскую крышу. В 1997 г. была сооружена склонная кровля сложной конфигурации с шиферным покрытием.

Один из логотипов Автобусного парка №2. Восстановление по рисунку - В.ХворовЗначительные изменения вида с элементами реконструкции вокзал и прилегающая к нему территория получили во время подготовки к Республиканскому празднику «Дожинки-2005», однако работы завершились лишь в июне 2007 года. Торжественное открытие состоялось 20 июля.

На то время слуцкий автовокзал стал первым реконструированным вокзалом в Минской области и единственным в стране, где было установлено электронное информационное табло. Покрытие кровли было полностью заменено на металлочерепицу, по-новому оштукатурены и получили новую светлую окраску стены. Старые окна заменены на стеклопакеты, установлены новые витражные окна в алюминиевых каркасах. Современный вид и оборудование приобрёл интерьер.

Изменено и покрытие перронов: вместо асфальта уложена тротуарная плитка (доставлена из Микашевичей и Минска). На междугороднем перроне заменены, а на пригородном были установлены современные поликарбонатные навесы.

В конце 2009 года слуцкий автовокзал вошёл в единую информационную систему при Министерстве транспорта и коммуникаций. В сутки пригородными и междугородними автобусными направлениями пользуется более трёх тысяч человек [2].

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 2395. Последнее 2023-01-25 05:33:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by