У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Буслы з Жураўкі

06.02.2017

Цёплай майскай раніцай малады брыгадзір Васіль пачуў з ракі шум бульдозера. Не апранаючыся, даляцеў праз імшарыну да Муцьвіцы. Машына, скрыгочучы гусеніцамі, спрамляла раку. Як бег, так і стаў перад вялізнай лапатай.

– Ты што ашалеў? – грымнуў машыніст.

– Ад Бога прашу: не глумі прыгажосць, – прастагнаў Васіль Іванавіч.

Машыніст, зухаваты дзяцюк гадоў пад сорак, заглушыў машыну, пакорпаўся ў кабіне і, узяўшы нейкія паперы, вылез.

– У мяне план. Во! Мелія-ра-цы-я.

Але Васіль шклянымі вачыма ўтаропіўся ў меліяратара і прасіпеў:

– Па-добраму ж прашу…

Дрынажнік згледзеў на імшарыне людскі натоўп, зачыніў кабіну і паклыпаў у сельсавет званіць. Праз гадзін дзве бульдозер ужо цягнулі на лафеце па Жураўцы ў бок Слуцка.

Разам з кустоўем на чыстыя крыніцы звярнулі і бярозкі. Гаравалі людзі: крыніцы зглухлі і рака болей не разлівалася, не падыходзіла да крайняй хаты Таццяны Філіпені. Раней у Муцьвіцы гнездавалася цэлая калонія журавоў, і на бярозах былі буслянкі. У нізіне спелі журавіны. Таму і пасёлак назвалі Жураўка.

Пасля бульдозера крыніцы не бруіліся, рака не разлівалася і на імшарыну, не давала багатага корму журавам і буслам. Птушкі сышлі. Пасталела і раз"ехалася па свеце пакаленне дзяцей, што вырасла на імшарыне. Састарэў Васіль. А назва вёскі так і засталася – Жураўка. Засталася і назва часткі ракі – Муцьвіца. Але болей не муцілі дно ракі чыстыя крыніцы… Толькі прыгожая кветка лотаць пакрывала скрозь берагі, нібы дываном.

З усёй калоніі птушак у пасёлку была толькі адна сям"я буслоў. Пасяліліся птахі на ліпе, блізенька ад хаты Васіля, нібы помніла разумная птушка, што гаспадар гэтай пабудовы некалі заступіўся за іх. Ліпа, на якой знаходзілася буслянка, высокая і густая. Гаспадар-бусел кожную восень сваім клёкатам абвяшчаў жураўцам аб хуткім выраі.

– Вось і яшчэ адзін год пражылі, – выходзіў з хаты Васіль і падымаў галаву ўверх, жмурыў вочы. Птушкі доўга кружылі над ліпай. Стары брыгадзір стаяў, пакуль постаці птахаў не хаваліся за гарызонтам.

На спальваючым сонцапёку Турэччыны, сярод жаркіх камянёў і раскалёнага пяску, стаяў дом Ісмаіл-бея. Нічым непрыкметны сярод іншых пабудоў на вуліцы: такі ж пакаты дах, таксама пабелены. Але ж і адметны ад усіх: за высокім парканам была аранжарэя, якая квітнела круглы год. І гэта ў мясцовасці, дзе вада на вагу золата. Суседзі дзівіліся: піць не заўсёды ўдосталь, а ён кветкі палівае. Кожную раніцу Ісмаіл запрагаў свайго вернага сябра Чоху, ставіў на дрогі два бакі, і ослік весела трусіў па сцежцы да арыка. Вярнуўшыся, стары ліў з бака ваду ў палівашку і пачынаў працу. Засмаглая зямля глытала збавіцельныя кроплі.

Кветак было шмат. Але асаблівы гонар гаспадара – лотаць. Гэта кветка ўвогуле не расце тут. Стары выкапаў яе каля арыка. Адкуль з"явілася яна на камяністай зямлі – невядома. Ісмаіл прынёс яе за пазухай, пасадзіў у цень пад моцны ствол кіпарыса. Калі сонца ўсё ж даставала чужую кветку, турак браў парасон і раскрываў яго над лотаццю.

Аднойчы ранкам Чоху не падняўся. Стары глянуў осліку ў вочы і ўсё зразумеў.

– Мабыць, адцягаў я? – поглядам сказала нямая жывёла.

– Нічога, – адказалі прыжмураныя вочы старога азіята. – Паляжы. Адпачні.

Паставіў два бакі, узяўся за аглоблі і пакрочыў па сцежцы. Але не дайшоўшы метраў сто да арыка, згледзеў у нізіне, каля хмызоў, зграю жоўтых гіен.

Герой рассказа Василий Иванович Шустер, житель д. Журавка Слуцкого района. Фото В. БойкоСабакі пілі. Убачыўшы чалавека, спужаліся. Адбегшы колькі крокаў, пасталі. Ісмаіл, набраўшы вады, пацягнуўся дамоў, раз-пораз азіраючыся. Ён усім сэрцам не жадаў прысутнасці тут гэтых драпежнікаў. Стары ведаў, што хутка міграцыя птушак. Буслы заўсёды садзяцца кадя арыка, наталяюць перасохлыя і доўгія дзюбы, начуюць.

Вёў чараду жураўскі важак. Ззаду засталася вялікая адлегласць, пералёт праз мора. Патрэбен быў адпачынак. Птушкі ўжо згледзелі на гарызонце нізіну, на якой цёк арык. Месца было наседжанае. Старыя буслы ведалі яго, паказвалі маладым. У папярэдні вырай бацька жураўскага важака прынёс сюды пад пер"ем семя лотаці, частачку Радзімы з Муцьвіцы. Перад выраем доўга хадзіў па імшарыне. Цёрся аб адцвіўшую лотаць (цвіце кветка ў маі), дзюбай зрываў і пхаў у апярэнне семя светла-жоўтых кветак. А пасля доўгага пералёту церабіў на вачах сына пер"е каля арыка – садзіў лотаць сярод камянёў і пяску. Бацька з выраю не вярнуўся. Калі чарада села, важак агледзеў месца – ад кветкі ні знаку. Мабыць, не прыжылася на Турэччыне.

Буслам заставалася яшчэ адна ноч для пералёту, каб там, недалёка ад турэцкага горада Кулу, на беразе возера Туз перазімаваць. А пасля – на Радзіму, на Белую Русь, у Муцьвіцу, што адразу за Жураўкай. Там ужо маладыя народзяць птушанят. А зараз – адпачываць.

Чарада яшчэ спала, стоячы на адной назе. Побач драмалі два сыны, крыху ззаду – бусліха. Жураўскі бусел прачнуўся ад нейкага падазронага шораху. Расплюшчыўшы вочы, убачыў, як з хмызоў крадуцца жоўтыя гіены. Толькі і хапіла імгнення, каб даць трывожны сігнал дзюбай, а затым, расправіўшы крылы, кінуцца наперад. Гэтага моманту хапіла, каб зграя ўзмыла ў нябесную высь. І ўжо адтуль усе ўбачылі, як важака рвуць на кавалкі.

Красавіцкай раніцай Васіль, паскубшы са стажка сена, нёс яго Рагулі. Дайшоўшы да хлява, ужо ўзяўся за клямку, як раптам пачуў такі да болю знаёмы клёкат. Так з ахапкам і пайшоў па двары. На буслянцы стаяў птах: махаў крыламі, ляскаў дзюбай, прысядаў, стаўшы на край буслянкі, кланяўся. Аддаваў паклон роднай Жураўцы, прыгожай Муцьвіцы, добрым людзям.

– Вось і вясны прычакалі, – ціха мовіў састарэлы брыгадзір.

 

 

Станіслаў ЖЫВІЦКІ,
Малюнак: Вера Шут, газета «Інфа-Кур"ер»


 

 

Аисты из Журавки

Тёплым майским утром молодой бригадир Василий услышал с реки шум бульдозера. Не одеваясь, долетел через мшарник к Мутвице. Машина, скрежеща гусеницами, спрямляла реку. Как бежал, так и стал перед огромной лопатой.

– Ты что обезумел? – грянул машинист.

– Ради Бога прошу: не порть красоту, – простонал Василий Иванович.

Машинист, уверенный детина лет под сорок, заглушил машину, порылся в кабине и, взяв какие-то бумаги, вылез.

– У меня план. Вот! Мелиа-ра-ци-я.

Но Василий стеклянными глазами уставился в мелиоратора и прошипел:

– По-хорошему же прошу…

Бульдозерист заметил на поросшем мхом болоте людскую толпу, закрыл кабину и поковылял в сельсовет звонить. Через пару часов бульдозер уже тащили на лафете по Журавке в сторону Слуцка.

Вместе с кустарником на чистые источники сгребли и берёзки. Горевали люди: источники заглушили, и река больше не разливается, не подходит к крайней хате Татьяны Филипени. Раньше возле Мутвицы гнездилась целая колония журавлей, и на берёзках были гнезда. В низине спела клюква. Поэтому и посёлок назвали Журавка (клюква по-белорусски – журавіны. – В.Х.).

Калужница. Фото Владимир ХворовПосле работы бульдозера источники уже не струились, река не разливалась и по мшарнику, не давала обильного корма клюкве и аистам. Птицы сошли. Повзрослело и разъехалось по миру поколение детей, выросшее на мшистом болоте. Постарел Василий. А название села так и осталась – Журавка. Осталось и название части реки – Мутвица. Но больше не мутили дно реки чистые источники… Только пригожие цветы калужницы покрывали целиком берега, словно ковром.

Из всей колонии птиц в посёлке была только одна семья аистов. Поселились птицы на липе, недалеко от дома Василия, словно помнила умная птица, что хозяин этой постройки когда ни будь заступился за них. Липа, на которой находилась буслянка, высокая и густая. Хозяин-аист каждую осень своим клёкотом оглашал журавцам о скором отлёте.

– Вот и ещё один год прожили, – выходил из дома Василий и поднимал голову вверх, жмурил глаза. Птицы долго кружили над липой. Старый бригадир стоял, пока очертания птиц не скрывались за горизонтом.

На палящем солнцепёке Турции, среди жарких камней и раскалённого песка, стоял дом Исмаил-бея. Ничем неприметный среди других построек на улице: такая же пологая крыша, также побелена. Но ведь и не такой как у всех: за высоким забором была оранжерея, которая цвела круглый год. И это в местности, где вода на вес золота! Соседи удивлялись: питья не всегда вдоволь, а он цветы поливает. Каждое утро Исмаил запрягал своего верного друга Чоху, ставил на дрогах два бака, и ослик весело трусил по тропке к арыку. Вернувшись, старик наливал из бака воду в лейку и начинал работу. Засохшая земля глотала спасительные капли.

Цветов было много. Но особая гордость хозяина – калужница. Это цветок вообще не растёт здесь. Старик выкопал её возле арыка. Откуда появилась она на каменистой земле – неизвестно. Исмаил принёс её за пазухой, посадил в тень под мощный ствол кипариса. Когда солнце все же доставало чужой цветок, турок брал зонтик и раскрывал его над калужницей.

Однажды утром Чоху не поднялся. Старик глянул ослику в глаза и все понял.

– Пожалуй, оттягал я? – взглядом сказало немое животное.

– Ничего, – ответили прищуренные глаза старого азиата. – Полежи. Отдохни.

Поставил два бака, взялся за оглобли и зашагал по тропе. Но не дойдя метров сто до арыка, заметил в низине, возле кустарника, стаю жёлтых гиен.

Собаки пили. Увидев человека, испугались. Отбежав несколько шагов, замерли. Исмаил, набрав воды, потянулся домой, то и дело оглядываясь. Он всем сердцем не желал присутствия здесь этих хищников. Старик знал, что скоро миграция птиц. Аисты всегда садятся около арыка, утоляют жажду пересохшими длинными клювами, ночуют.

 Цапля в полёте. Фото Владимир ХворовВёл стаю журавский вожак. Позади осталось огромное расстояние, перелёт через море. Нужен был отдых. Птицы уже заметили на горизонте низину, по которой протекал арык. Место было насиженное. Старые аисты знали его, показывали молодым. В предыдущий перелёт отец журавского вожака принёс сюда под перьями семя калужницы, частицу Родины с Мутвицы. Перед отлётом долго ходил по мшарнику. Тёрся об отцветшую калужницу, которая цветёт в мае, клювом срывал и толкал в оперение семена светло-жёлтых цветов. А после долгого перелёта теребил на глазах сына перья возле арыка – сажал растение среди камней и песка. Отец с юга не вернулся. Когда стая села, вожак осмотрел место – от цветка нет следа. Видимо, не прижился в Турции.

Аистам оставалась ещё одна ночь для перелёта, чтобы там, недалеко от турецкого города Кулу, на берегу озера Туз перезимовать. А после – на Родину, на Белую Русь, на Мутвицу, которая сразу за Журавкой. Там уже молодёжь выведет птенцов. А сейчас – отдыхать.

Стая ещё спала, стоя на одной ноге. Рядом дремали два сына, чуть позади – аистиха. Журавский аист проснулся от какого-то подозрительного шороха. Открыв глаза, увидел, как из кустарника крадутся жёлтые гиены. Только и хватило мгновения, чтобы дать тревожный сигнал клювом, а затем, расправив крылья, кинуться вперёд. Этого момента хватило, чтобы стая взмыла в небесную высь. И уже оттуда все увидели, как гиены рвут на куски вожака.

Апрельским утром Василий, нащипав со стожка сена, нёс его своей Рогуле. Дойдя до сарая, уже взялся за щеколду, как вдруг услышал такой до боли знакомый клёкот. Так с охапкой сена и пошёл по двору. На гнезде стоял птах: махал крыльями, щелкал клювом, приседал, став на край гнезда, кланялся. Отдавал поклон родной Журавке, красивой Мутвице, хорошим людям.

– Вот и весны дождались, – тихо сказал пожилой бригадир.

 

 

Станислав ЖИВИЦКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ






 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1498. Последнее 2021-11-26 14:14:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by