У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

В. Будзімер. Случчына (Публикация 4)

03.12.2019

Начало
Публикация 2
Публикация 3

УДОЎЖ I ЎПОПЕРАК СЛУЧЧЫНЫ

На паўночны захад ад Слуцку на старым шырокім гасьцінцы, які калісь быў абсаджаны бярозамі, разьмясьцілася мястэчка Раманава. Ня думаем, каб яго назвалі так у гонар царскае сям"і. Паселішча гэтае старажытнае, заснаванае даўно, калі Беларусь была яшчэ вольнай і незалежнай дзяржавай і не ўваходзіла ў уладаньне цароў Раманавых. Аднак савецкія актывістыя, каб не застацца ззаду ў рэвалюцыйных дзеяньнях, перайменавалі Раманава ў Леніна. Каля мястэчка па загуменьні, сярод густога сітніку й чароту, у нізіне сьлізіць невялікая рэчка. Раманава названае мястэчкам, відаць, таму, што ў цэнтры ёсьць невялічкі пляц з азярцом-сажалкай. У бакі ад гэтага пляцу расходзяцца вуліцы, забудаваныя звычайнымі сялянскімі дзеравянымі хатамі пад саламянымі стрэхамі і іншымі гаспадарскімі будынкамі. Зямля тут родзіць добра, вось толькі сенажацяў няма для сялянаў, а так жа і лесу. Па дровы трэба ехаць больш за 25 км, а каб пабудаваць якую-небудзь будоўлю, трэба зьбірацца дзясяткамі гадоў. На жаль, агнятрывалае будаўніцтва тут зусім не пашыранае.

На пляцы мястэчка, блізка адна ад другое, стаялі дзьве прыхадзкія праваслаўныя цэрквы. Тут жа каля пляцу былі і будынкі дзьвюх школаў, г.зв. двухклясовых. Зьявішча ў тыя старыя часы зусім нечуванае, каб у вадным паселішчы мець дзьве павышаныя школы, бо двухклясовая школа звычайна была адна на пяць-шэсьць воласьцяў. Адна школа ўтрымоўвалася на дзяржаўны кошт, а другая існавала на кошт сялянаў, бо адна не магла зьмясьціць усіх дзяцей, бацькі якіх жадалі даць ім павышаную асьвету. За некалькі гадоў перад першаю сусьветнаю вайною, пад націскам насельніцтва, сябра дзяржаўнае расейскае Думы, селянін Раманаўскае воласьці Вярбіла, выкарыстаў свой аўтарытэт і прылажыў стараньні дзеля таго, каб адна школа была рэарганізаваная ў чатырохклясовую. Рэарганізаваная школа была абсталяваная новымі навучальнымі прыладамі, фізычным габінэтам, школьнаю мэбляю. Віленская навучальная акруга, у веданьні якой знаходзілася гэтая школа, прымушала лічыцца з жаданьнямі Вярбілы. Усё насельніцтва Раманаўскае воласьці надзвычайна было задаволенае сваімі школамі, памагала ім і апекавалася імі. Не дарма ж у 1920 г. пры адступленьні польскіх войскаў, каб зьберагчы фізычны габінэт, бібліятэку, швэйныя машыны ад разбурэньня, руплівыя раманаўцы перахавалі гэтыя каштоўныя рэчы ў царкве.

Юр'еўская царква ў Раманаве Слуцкага павету. XVIII ст. З малюнку Дз.СтрукаваАб гэтым невялічкім сялянскім мястэчку далёка было чуваць ня толькі на Случчыне, але амаль па ўсей Менскай губэрні. Ня было павету і навет воласьці, каб там не знайшоўся настаўнік, фэльчар, аграном, памочнік лясьнічага раманавец. У Раманаўскай воласьці, і асабліва ў самым мястэчку, ня было амаль сялянскай сям"і, каб там ня сустрэць вучняў або ўжо скончыўшых гімназіі, настаўніцкія сэмінарыі і інстытуты, агранамічныя, фэльчарскія ці лясныя школы. Аснаўным жаданьнем і імкненьнем гэтага сьведамага сялянства было, ня лічачыся з коштамі ці абмежаваньнямі ў жыцьці, не пакінуць дзяцей без навукі. Гэты шляхотны рух тут пачаўся даўно, яшчэ ў другой палавіне мінулага стагодзьдзя. Паступіць жа ў тыя навучальныя ўстановы, якія былі сыстэмай асьветы царскага рэжыму адведзеныя для сялянства, было незвычайна цяжка. Трэба было мець падрыхтоўку і здольнасьці, каб вытрымаць канкурэнцыйныя экзамены.

Асабліва было прыемна ў ціхім Раманаве ў часы канікулаў. З усіх канцоў зьбіралася вясёлая моладзь, каб адпачыць у роднай хаце, падкарміцца ды набрацца новых сілаў пад пільным і руплівым наглядам клапатлівай маткі. Канікулы праходзілі весела, цікава й бесклапотна ў гульнях і вечарынах, асабліва ў часы калядных і велікодных адпачынкаў без надаедлівага казённага рэжыму і часта цяжкай апекі настаўнікаў зачыненых навучальных установаў. Летам моладзь дапамагала бацьком у працы на полі, а тыя, што скончылі навуку і мелі ўжо заработак, дапамагалі гаспадарыць і грашыма. Бацькі былі радыя, што мары іх ужо зьдзейсьніваюцца, што дзеці ўжо выйшлі або выходзяць «у людзі».

У сувязі з такой пашанай да навучаньня раманаўцы былі суцэльна граматнымі, сьведамымі і разьвітымі. Тыя, што заставаліся на гаспадарцы, заўсёды мелі стычнасьць, гутаркі й лучнасьць з атрымаўшымі сыстэматычную асьвету. Таму тут мясцовае насельніцтва выглядала самастойным і ня любіла ламаць шапку перад усякаю цэшкаю. Таму так трудна прыйшлося раманаўцам прывыкаць да савецкае ўлады, якая патрабавала паслухмянасьці й пакорлівасьці. У першыя ж часы група сьмелых крытыкаў шматлікіх недахопаў савецкага рэжыму была арыштаваная ГПУ і панесла кару.

Гэта навучыла раманаўцаў асьцярожнасьці. Аднак камуністычная прапаганда так і ня пусьціла тут глыбокіх карэньняў. Праўда, у маёнтку каля Раманава арганізавалася была камуна пад кіраўніцтвам ідэалістага К-га (Кашанскага. – nasledie-sluck.by), якая, аднак, празь нейкі час развалілася, а ініцыятар-ідэалісты гэтага камуністычнага твору, як вораг народу, быў адпраўлены ў Сыбір на катаргу. Для палітычнага ўзгадаваньня раманаўцаў тут існавала хата-чытальня. Аднак тут не знаходзілася ахвотніка заняць становішча загадчыка хаты-чытальні, заданьнем якога было актыўнае праводжаньне камуністычнае прапаганды. На прапагандныя сходы раманаўцы загадзя падрыхтоўвалі запіскі з запытаньнямі із спасылкамі на камуністычных тэарэтыкаў. У запісках-запытаньнях указвалася на грубыя супрацьлежнасьці паміж практыкай і афіцыяльнай камуністычнай тэорыяй. Прапагандыстыя давалі туманныя і неабгрунтаваныя тлумачэньні, ставячы сябе ў сьмешна-няпрыемнае становішча перад сходам.

Калгасы тут таксама вельмі цяжка арганізоўваліся, а ў вапошнюю сусьветную вайну і зусім былі рассыпаліся. Моладзь і надалей імкнецца вырвацца з удушлівай калгасна-прыгоннай атмасфэры ў навучальныя ўстановы.

Зусім у працілежным баку ад Слуцку, на паўдзённы ўсход, на тым жа самым старым шырокім гасьцінцы, знаходзіцца другое мястэчка Урэчча. Паміж Раманавам і Урэччам налічваецца каля 45 км. Глеба тут пясчаная, куды менш урадлівая, чымся ў Раманаве. Насельніцтва, апрача сельскай гаспадаркі, прымушанае займацца прыработкамі на баку. Яно падзяляецца на дзьве часткі – сялянскае й местачковае. У мястэчку было некалькі крамаў, добра абсталяваныя два паравыя млыны зь пільнямі, шкіпінара-смалакурны і сьпіртавы заводы. Пры адступленьні польскай арміі ў 1920 г. вёска і мястэчка былі спаленыя. Уцалелі толькі царква, каталіцкая капліца ды будынкі маёнтку.

Праз Урэчча праходзіць чыгунка, якая зьвязвае Слуцак зь вялікай Лібава-Роменскай магістральлю праз станцыю Асіпавічы. Ваколіцы Урэчча надзвычайна здаровыя.

Тут шмат хваёвых бароў, якія падходзяць к самаму мястэчку. Шмат домікаў пабудавана ў самым лесе. Раней да Урэчча прыяжджала шмат людзей із слабымі лёгкімі, малакроўных, нэрвовых, каб тут, у гэтым зацішным месцы, адпачыць, надыхацца смалістым паветрам, падмацаваць сябе таннымі яйкамі, маслам, малаком, суніцамі й чарніцамі. Але гэта было раней. За некалькі гадоў да другое сусьветнае вайны наехалі нежаданыя й нечаканыя госьці. У чароўных барох былі пабудаваныя вялізарныя казармы і разьмешчаны часьці чырвонай арміі. Утульны, здаровы куток Случчыны быў заняты й падпарадкаваны прыдзірліваму мілітарнаму рэжыму. Былі чуткі, што ў часы нямецкай акупацыі ў Урэччы загінулі лепшыя людзі мястэчка, стаўшыся ахвяраю правакацыі.

Замкавая гара князёў Алелькавічаў каля Капыля. 1920-я гг.Непасрэдна з горадам Слуцкам змыкаецца вялікая вёска Лучнікі, былы цэнтар Слуцкае воласьці. Пры ўезьдзе ў горад з паўночнага боку на канцы Лучнікаў знаходзілася супраць воласьці двухклясовая школа. У воласьць уваходзілі вёскі Серагі, Бранавічы, Васілішкі. Характэрнай асаблівасьцю насельніцтва гэтых вёсак было тое, што яно да апошніх часоў захавала ў поўнай непарушнасьці сваё нацыянальнае ўбраньне, нягледзячы на амаль штодзенную лучнасьць з горадам. Жанчыны насілі рознакалёрныя гарсэты, вышываныя кашулі, на шыі набор каляровых пацерак, а на галаве па-мастацку завязаную хустку «шаліноўку» або «тараноўку». Чаравікі або боты заўсёды былі на высокіх абцасах з падковамі. Жыхароў гэтых вёсак называлі «выбранцамі». Яны ў большасьці былі рослыя і прыгожыя, наведвалі акуратна царкву, зьяўляючыся прыхаджанамі Слуцкага сабору.

У заходня-паўночнай частцы Слуцкага павету знаходзіцца другі, моцны з эканамічнага гледзішча, Капыльскі раён, які непасрэдна прылягаў да 1939 г. да савецка-польскае мяжы. Ён мала чым адрозьніваецца ад Слуцкага раёну і быў як бы прадаўжэньнем яго: такі самы ўрадлівы, з тым самым укладам жыцьця. Толькі паверхня Капыльскага раёну была ўзгоркаватая, перасечаная, бо тут праходзіў водападзел, аб якім мова была раней. Ды яшчэ адна была важная асаблівасьць, што ён знаходзіўся бліжэй да лесу. Паўночная частка раёну мяжуецца зь Меншчынай. Тут ужо сустракаюцца пералескі, якія далей пераходзяць у буйныя лясы.

Мястэчка Капыль надзвычайна старажытнае, як і сам Слуцак. У свой час яно было сталіцаю ўдзельнага княства і толькі ў 1935 г. было прылучанае да Слуцкага раёну. Цэнтар Капыля разьмясьціўся на плоскім узвышшы. На пляцы знаходзіліся прыгожая каменная праваслаўная царква і каталіцкі касьцёл. Высокая званіца царквы і асабліва ў гатыцкім стылю касьцёл былі відаць здалёку ад Капыля. Мястэчка выглядала вельмі прыгожа. Ад цэнтру мястэчка з пляцу ідуць стромкія спады ў лагі, якія таксама заселеныя жыхарамі мястэчка. Стромкія вуліцы й выезды зь мястэчка ўва ўсе бакі рабілі шмат клопату, а то і няпрыемнасьцяў гаспадаром, асабліва ў вясёлыя кірмашныя дні, калі яны забываліся падвязаць калясо, каб затармазіць воз, а пускалі яго на волю каня. Тут жа на плошчы знаходзіліся крамы, а па бакох корчмы, піўныя, агенцтвы і іншыя ўстановы старых часоў. Кажны чацьвер у Капылі адбываліся кірмашы, якія мала чым уступалі слуцкім. Асабліва шматлюднымі й багатымі разнастайнасьцю тавараў былі кірмашы восеньню. Поруч з рознымі сельскагаспадарскімі прадуктамі і вырабамі ў Капылі вёўся вялікі гандаль коньмі. Самы большы кірмаш вясеньні быў на Ушэсьце, а пад восень – 29 жніўня ў дзень каталіцкага сьвята сьв. Роха.

Пасьля трыццатых гадоў царква была замененая на склад, а прыгожы касьцёл скарыстоўваўся для ўтрыманьня шматлікіх «ворагаў народу», якія ўжо былі там прыгатаваныя да адпраўкі на катаргу. Цяжкая доля сустрэла случчакоў, а ў прымежных раёнах яна была яшчэ цяжэйшай. Тут дзеіў раённы аддзел і Цімкавіцкі прыгранічны атрад войскаў НКВД. Гэтыя дзьве катоўні вялі «сацыялістычнае спаборніцтва», каб перавыканаць пляны ў зьнішчэньні людзкога жыцьця і абязьвечваньні тысячаў сялянскіх сем"яў.

Насельніцтва Капыля складалася зь мяшчанаў: беларусаў, жыдоў і татараў. Беларусы займаліся земляробствам і рамёствамі. У даўнейшыя часы тут было пашырана ткацтва, якое з разьвіцьцём ткацкіх хвабрыкаў прыйшло ў заняпад. Беларускае насельніцтва займалася таксама вырабам цэглы і апалам вапны. Аснаўным заняткам татараў было гарбарства. Татары былі добрымі майстрамі па вырабе аўчынаў на кажухі і цялячых скурак на далікатны мяккі тавар. Жыдоўскае насельніцтва займалася гандлем і рамесьніцтвам. Прадпрыемстваў у Капылі ня было, за выключэньнем паравога млына, ды пасьля трыццатых гадоў тут быў пабудаваны завод дзеля перапрацоўкі ягад і садавіны на мармаляду, сокі і віно.

Здавалася б, што Капыль, знаходзячыся ў далёкай адлегласьці ад буйных гарадоў і чыгункі (да Менску больш за 100 км), быў глухім мястэчкам, якое замкнулася ў дробных штодзённых інтарэсах, як таньней купіць і даражэй прадаць. А між тым тут яшчэ ў пэрыяд расейскага рэвалюцыйнага руху пад назвай народніцтва ў Капылі ўзьніклі рэвалюцыйныя гурткі, якія к часу 1904 г. ператварыліся ў партыйныя арганізацыі. Тут была і дзеіла моцная група сацыялістых-рэвалюцыянэраў і група жыдоўскае работніцкае партыі «Бунд». Рэвалюцыйныя арганізацыі ў 1905 г. далі сябе адчуць, яны сталіся актыўнымі прапагандовымі пунктамі, а ў 1906 г. здолелі ўтварыць пасьпяховы напад на аружэйны арсэнал 40-й артылерыйскай брыгады ў г. Нясьвіжы.

Мясцовая паліцыя, значна ўзмоцненая ў 1905 г., на чале з прыставам Вабішчавым, цалкам была параліжаваная. Ужо тады ў Капылі дзеілі малады Зьмітра Жылуновіч (Цішка Гартны), Зьміцер Чарнушэвіч, якія абодва загінулі потым у засьценках НКВД, Ю. Багдановіч і шмат іншых. Урадавыя дзейнікі прымушаныя былі ў 1905 г. для захаваньня парадку разьмясьціць у мястэчку вайсковы аддзел. Капыль меў шмат інтэлігенцыі зь мясцовага насельніцтва, зь якой выйшлі ведамыя паэты й пісьменьнікі і беларускія нацыянальныя дзеячы. Праўда, яны зьнішчаныя НКВД, але памяць аб іх і тых ідэалах, за якія яны змагаліся, ня выцертая і не сатрэцца ў беларусаў.

Да Капыльскага раёну належыць мястэчка Цімкавічы. Даўней яно было ведамае як гандлёвы пункт. Пры савецкім рэжыме Цімкавічы для мясцовага насельніцтва ўтрацілі сваё эканамічнае значэньне. Тут было разьмешчанае вучастковае кіраўніцтва прыгранічнага НКВД, якое і налажыла жахлівую пячатку на ўсе галіны жыцьця ня толькі Цімкавічаў, але і на ўвесь раён. Зь вясёлага гандлёвага і багатага мястэчка Цімкавічы сталіся месцам страшэнных расправаў над бездапаможнымі людзьмі.

Невялікае мястэчка Пясочнае разьмясьцілася на левым беразе Нёману. Тут ужо быў і канец Случчыны, бо на другім баку Нёману пачынаўся Ўзьдзенскі раён Менскай акругі. Насельніцтва Пясочнага займалася сельскай гаспадаркай ды сплавам лесу. Зь пясачанскіх румаў вязаліся першыя плыты, якія па Нёмне траплялі ў далёкую Нямеччыну. Зямля тут родзіць значна слабей, чымся каля Капыля. Самая назва мястэчка сьветчыць аб якасьці глебы. Больш пракідкія сяляне зь Пясочнага і ваколіцаў у часы распродажу вялікіх лясных уладаньняў князя Богэнлёе (правільна: Гогенлоэ. – nasledie-sluck.by) на Бабруйшчыне здабылі сабе лепшыя мясьціны жыцьця і засяліліся пасёлкамі або паасобнымі хутарамі.

На гэтым можна было б і закончыць аб Капыльскім раёне. Трэба толькі адзначыць, што на аўтар вызвольнага руху нашае Бацькаўшчыны Капыльшчына злажыла вялікія ахвяры. Адсюль выйшла некалькі нашаніўцаў, тут было асяродзьдзе беларускіх сацыялістых-рэвалюцыянэраў. У вёсцы Думіч пачынаў сваю слаўную дзейнасьць У. Ігнатоўскі. Тут быў зарганізаваны і ўкамплектаваны ведамы Грозаўскі полк, які пакрыў сябе несьмяротнай славай разам з усімі ўдзельнікамі Слуцкага паўстаньня. У 1930 г. выхаджэнцы з Капыльшчыны ў ліку першых панесьлі суровую кару за ўдзел у нацыянальна-дэмакратычным вызвольным змаганьні. У 1937 г. на Капыльшчыне падвойным НКВД было зьнішчана ўсё, што мела дачыненьне зь беларускім нацыянальным рухам.

Як бы працягам Капыльшчыны зьяўляецца суседні, таксама прымежны, Вызьнянскі раён, перайменаваны ў Чырвонаслабодзкі, каб Вызна з раёнам не напамінала аб слаўнай балонцы Слуцкага паўстаньня. На прасторах Вызьнянскага раёну адбылося жорсткае змаганьне зь няроўнымі захопніцкімі сіламі. Вызна – гэта звычайная вёска, якая за савецкіх часоў узбагацілася толькі рознымі загатоўчымі пунктамі. Пры нямецкай акупацыі Вызна была спалена. Больш зручным для раённага цэнтру было б мястэчка Семежава, але яно знаходзіцца на ўскраіне раёну. Жыхары Семежава вельмі ахайныя. Сялібы і хаты ўтрымліваюцца ў чысьціні, бо навет знадворны бок сьценаў хат тут штотыдзень мыецца.

Старобінскі раён самы паўдзённы Случчыны. Ён займае значны прастор, глыбака ўрэзваючыся ў Палесьсе, даходзячы да ведамага Князь-возера. Гэты раён падзяляецца на дзьве процілежныя часткі. Паўночная частка раёну, якая мяжуецца з Слуцкім і Вызьнянскім, урадлівая й зьяўляецца працягам Слуцкай раўніны. За Старобінам на поўдзень зямля ўжо мала ўрадлівая, мясцовасьць лясістая і балоцістая. Тут насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і ляснымі распрацоўкамі.

Мястэчка Старобін разьмясьцілася на правым беразе ракі Случ у вадлегласьці 35 км ад Слуцку. Даўней Старобін быў гандлёва-абменным пунктам паміж палявою Случчынаю і лясным Палесьсем. Лясныя матарыялы й вырабы, а зімою марожаная рыба, асабліва яршы на посны квас, грыбы, ягады ды буйная мясная жывёла Палесься дастаўляліся на багаты рынак збыту ў Старобін і далей накіроўваліся па ўсей Случчыне. Пры нястачы хлеба насельніцтва лясных мясцовасьцяў заўсёды закупляла сабе яго ў Старобіне і палявых вёсках, трапляючы ў самы Слуцак. У ліхія гады Случчына праз Старобін даставала і соль у вабмен на хлеб і тлушчы. Соль дастаўлялася з абшараў Прыпяці, куды яна водным шляхам лягчэй пападала з паўдня Ўкраіны.

У палявой частцы раёну на рацэ Случ знаходзіцца мястэчка Пагост з акаляючым заможным насельніцтвам. Вялікі маёнтак у Пагосьце быў ператвораны ў саўгас, дзе быў добра абсталяваны паравы млын і сыраварны завод.

У паўночна-ўсходняй частцы Случчыны, такі ж самы мяшаны, як і Старобінскі, знаходзіцца Грэскі раён. Палявая частка раёну перасякаецца невялікімі ўзвышшамі, бо тут таксама праходзіць водападзел. На поўдзень ад Грэску грунт камяністы. Ёсьць тут вёска, якая і называецца Камень, ведамая на ўсю Случчыну вырабам рэшатаў. Пры перасячэньні дзьвюх шосавых дарог Слуцак – Менск і Асіпавічы – Капыльшчына знаходзіцца цяпер невялікае паселішча Вераб"ёў, ад якога пачынаюцца значныя прасторы лясоў, хоць і маладых. Між іншым, у першым дзесяцігодзьдзі нашага стагодзьдзя тут вяліся вялізарныя лесараспрацоўкі. У Вераб"ёве існавала абсталяваная лесапільня, зь вялікіх лясных абшараў дастаўляўся сюды лес, разьмяркоўваўся паводля сартоў і расьпілоўваўся. Праз пушчы і балоты была праложаная ад станцыі Рудзенск у Вераб"ёва вузкакалейная чыгунка. На працягу некалькіх гадоў лес быў зьнішчаны, пільня вывезеная, а чыгунка разабраная. Застаўся толькі невялікі пасёлак. Уся частка Грэскага раёну ў бок ракі Пціч лясістая, балоцістая, мала ўрадлівая.

Грэск у мінулым быў звычайнаю вёскаю, а насельніцтва яго займалася земляробствам. Каля Грэску сустракаюцца залежы вапны, якую сяляне выдабывалі на сваіх ніўках і апальвалі ў прымітыўных печах. З арганізацыяў раёну ў 1924 г. цэнтрам быў абраны Грозаў, але гэтае мястэчка было на ўскраіне і знаходзілася на далёкай адлегласьці ад вялікіх паселішчаў. Таму прыйшлося раённым установам перанесьціся ў Грэск. Мястэчка Грозаў было раней бойкім гандлёвым пунктам. Тут рэгулярна адбываліся ў сераду кірмашы. Насельніцтва вакол Грозава густое й заможнае. На пляцы мястэчка стаяла царква, пошта й рад крамаў з таварамі сялянскага ўжытку. Пасьля трыццатых гадоў у 3 км ад Грозава ў былым маёнтку Канюхі было пабудавана шмат казармаў, у якіх быў разьмясьціўся казацкі полк. Гэтае суседзтва прынесла трывогу ў спакойнае жыцьцё мястэчка. Вывеліся ажыўленыя кірмашы, прыпыніўся гандаль, а значная частка жыхароў Грозава разьехалася ўва ўсе бакі. Засталіся старыя дажываць свой век, каб за гуркі ды яблыкі антонаўкі, што тут добра родзяць, здабыць сабе сродкі на жыцьцё.


ВДОЛЬ И ПОПЕРЕК СЛУЧЧИНЫ

К северо-западу от Слуцка на старом широком гостинце, который когда-то был обсажен берёзами, расположилось местечко Романово. Не думаю, чтобы его назвали так в честь царской семьи. Поселение это древнее, основанное давно, когда Беларусь была ещё свободным и независимым государством и не входила во владение царей Романовых. Однако советские активисты, чтобы не отстать в революционных действиях, переименовали Романово в Ленино. Около местечка за гумном, среди густого ситника и камыша, в низине слезится небольшая речка. Романово, названо местечком, по-видимому, потому, что в центре есть небольшая площадь с озерцом-прудом. В стороны от этой площади расходятся улицы, застроенные обычными крестьянскими деревянными домами под соломенными крышами и другими хозяйственными постройками. Земля здесь родит хорошо, вот только сенокосов нет для крестьян, а так же и леса. По дрова надо ехать более 25 км, а чтобы возвести какую-нибудь постройку, надо собираться десятки лет. К сожалению, огнеупорное строительство здесь совсем не развивается.

На площади местечка, близко одна от другой, стояли две приходские православные церкви. Тут же около площади были и здания двух школ, т.н. двухклассных. Явление в те старые времена совсем неслыханное, чтобы в одном поселении иметь две повышенные школы, так как двухклассная школа обычно была одна на пять-шесть волостей. Одна школа содержалась за государственный счёт, а вторая существовала за счёт крестьян, так как одна не могла вместить всех детей, родители которых хотели дать им повышенное образование. За несколько лет перед первой мировой войной, под давлением населения, член государственной российской Думы, крестьянин Романовской волости Вербило, использовал свой авторитет и приложил старания для того, чтобы одна школа была реорганизована в четырёхклассную. Реорганизованная школа была оснащена новыми учебными принадлежностями, физическим кабинетом, школьной мебелью. Виленский учебный округ, в ведении которого находилась эта школа, заставлял считаться с желаниями Вербилы. Всё население Романовской волости было чрезвычайно довольно своими школами, помогало им и опекалось ими. Недаром же в 1920 г. при отступлении польских войск, чтобы сберечь физический кабинет, библиотеку, швейные машины от разрушения, рачительные романовцы спрятали эти ценные вещи в церкви.

Об этом небольшом крестьянском местечке далеко было слышно не только на Случчине, но почти по всей Минской губернии. Не было уезда и даже волости, чтобы там не нашёлся учитель, фельдшер, агроном, помощник лесничего романовец. В Романовской волости, и особенно в самом местечке, почти и не было крестьянской семьи, чтобы там не встретилось учеников или уже окончивших гимназии, учительские семинарии и институты, агрономические, фельдшерские или лесные школы. Основным желанием и стремлением этого сознательного крестьянства было, не считаясь с ценами или ограничениями в жизни, не оставлять детей без образования. Это благородное движение здесь началось давно, ещё во второй половине прошлого века. Поступить же в те учебные заведения, которые были в системе просвещения царского режима отведены для крестьянства, было необычайно трудно. Надо было иметь подготовку и способности, чтобы выдержать конкурентные экзамены.

Особенно было приятно в тихом Романове во время каникул. Со всех концов собиралась весёлая молодёжь, чтобы отдохнуть в родном доме, подкормиться и набраться новых сил под пристальным и прилежным наблюдением заботливой матери. Каникулы проходили весело, интересно и беззаботно в играх и вечеринках, особенно во времена рождественских и пасхальных каникул без надоедливого казённого режима и часто тяжёлой опеки учителей закрытых учебных заведений. Летом молодёжь помогала отцу в работе на поле, а те, что закончили учёбу и имели уже заработок, помогали по хозяйству и деньгами. Родители были рады, что мечты их уже сбываются, что дети уже вышли или выходят «в люди».

В связи с таким уважением к обучению романовцы были вполне грамотными, разумными и развитыми. Те, что оставались на хозяйстве, всегда имели встречи, беседы и общение с получившими системное образование. Поэтому здесь местное население выглядело самостоятельным и не любило ломать шапку перед всякой фуражкой. Поэтому так трудно пришлось романовцам привыкать к советской власти, которая требовала послушания и смирения. В первые же часы группа смелых критиков многих недостатков советского режима была арестована ГПУ и понесла наказание.

Это научило романовцев осторожности. Однако коммунистическая пропаганда так и не пустила здесь глубоких корней. Правда, в имении около Романова организовалась было коммуна под руководством идеалиста К-го (Кашанского. – nasledie-sluck.by), которая, однако, через некоторое время развалилась, а инициатор-идеалист этого коммунистического творения, как враг народа, был отправлен в Сибирь на каторгу. Для политического развития романовцев здесь существовала изба-читальня. Однако не находилось желающего занять положение заведующего избы-читальни, задачей которого было активное проведение коммунистической пропаганды. На пропагандистские собрания романовцы заранее готовили записки с вопросами и со ссылками на теоретиков коммунизма. В записках-вопросах указывалось на грубые противоречия между практикой и официальной коммунистической теорией. Пропагандисты давали туманные и необоснованные объяснения, ставя себя в смешно-неприятное положение перед собранием.

Колхозы здесь тоже очень трудно организовывались, а в последнюю мировую войну и вовсе было развалились. Молодёжь и теперь стремится вырваться из удушливой колхозно-крепостной атмосферы в учебные заведения.

Совсем в противоположной стороне от Слуцка, на юго-востоке, на том же самом старом широком гостинце, находится другое местечко Уречье. Между Романовым и Уречьем насчитывается около 45 км. Почва здесь песчаная, куда менее плодородная, чем в Романове. Население, кроме сельского хозяйства, вынуждено заниматься приработком на стороне. Оно делится на две части – крестьянское и местечковое. В местечке было несколько магазинов, хорошо оборудованные две паровые мельницы с лесопилками, скипидаро-смолокуренный и спиртовой заводы. При отступлении польской армии в 1920 г. деревня и посёлок были сожжены. Уцелели только церковь, католическая часовня и здания поместья.

Через Уречье проходит железная дорога, связывающая Слуцк с большой Либаво-Роменской магистралью через станцию Осиповичи. Окрестности Уречья чрезвычайно экологичны.

Здесь много сосновых боров, которые подходят к самому местечку. Много домиков построено в самом лесу. Ранее в Уречье приезжало много людей со слабыми лёгкими, малокровных, нервных, чтобы здесь, в этом укромном месте, отдохнуть, надышаться смолистым воздухом, подкрепить себя дешёвыми яйцами, маслом, молоком, земляникой и черникой. Но это было раньше. За несколько лет до начала войны наехали нежеланные и неожиданные гости. В волшебных лесах были построены огромные казармы и размещены части красной армии. Уютный, здоровый уголок Случчины был занят и подчинён придирчивому милитаристскому режиму. Были слухи, что во времена немецкой оккупации в Уречье погибли лучшие люди городка, став жертвой провокации.

Непосредственно с городом Слуцком смыкается большая деревня Лучники, бывший центр Слуцкой волости. При въезде в город с северной стороны в конце Лучников находилась напротив волости (вероятно имеется ввиду здание администрации. – nasledie-sluck.by) двухклассная школа. В волость входили деревни Серяги, Брановичи, Василинки. Характерной особенностью населения этих деревень было то, что оно до последних времён сохранило в полной сохранности свои национальные одежды, несмотря на почти ежедневное общение с городом. Женщины носили разноцветные корсеты, расшитые рубашки, на шее набор цветных бус, а на голове художественно завязанный платок «шалиновку» или «ширинку». Ботинки или сапоги всегда были на высоких каблуках с подковами. Жителей этих деревень называли «выбранцами». Они в большинстве были рослые и красивые, посещали аккуратно церковь, являясь прихожанами Слуцкого собора.

В северо-западной части Слуцкого уезда находится другой, сильный с экономической точки зрения, Копыльский район, который непосредственно примыкал до 1939 г. к советско-польской границе. Он мало чем отличается от Слуцкого района и был как бы продолжением его: такой же плодородный, с тем же самым укладом жизни. Только поверхность Копыльского района была холмистой, пересечённой, ведь здесь проходил водораздел, о котором речь шла ранее. И ещё была одна важная особенность – он находился ближе к лесу. Северная часть района граничит с Минщиной. Здесь уже встречаются перелески, которые далее переходят в крупные леса.

Местечко Копыль чрезвычайно древнее, как и сам Слуцк. В своё время оно было столицей удельного княжества и только в 1935 г. было присоединено к Слуцкому району. Центр Копыля расположился на плоском холме. На площади находилась красивая каменная православная церковь и католический костёл. Высокая колокольня церкви и особенно костёл в готическом стиле были видны издалека от Копыля. Местечко выглядело очень красиво. От центра местечка с площади идут крутые спады в ложбины, которые также заселены жителями городка. Крутые улицы и выезды из местечка во все стороны доставляли много хлопот, а то и неприятностей хозяину, особенно в весёлые ярмарочные дни, когда они забывали подвязать колесо, чтобы затормозить воз, а пускали его на волю коня. Здесь же на площади находились магазины, а по сторонам корчмы, пивные, агентства и другие учреждения старых времён. Каждый четверг в Копыле проходили ярмарки, которые мало чем уступали слуцким. Особенно многолюдными и богатыми разнообразием товаров были ярмарки осенью. Наряду с различными сельскохозяйственными продуктами и изделиями в Копыле вёлся большой торг лошадьми. Самая большая ярмарка весной была на Вознесение, а под осень – 29 августа в день католического праздника св. Роха.

После тридцатых годов церковь была переоборудована под склад, а красивый костёл использовался для содержания многочисленных «врагов народа», которые там готовились к отправке на каторгу. С нелёгкой долей столкнулись случчане, а в приграничных районах она была ещё более тяжкой. Здесь действовал районный отдел и Тимковичский приграничный отряд войск НКВД. Эти две пыточные вели «социалистическое соревнование», чтобы перевыполнить планы в уничтожении человеческих жизней и обезображивании тысяч крестьянских семей.

Население Копыля состояло из мещан: белорусов, евреев и татар. Белорусы занимались земледелием и ремёслами. В давние времена здесь было развито ткачество, которое с развитием ткацких фабрик пришло в упадок. Белорусское население занималось также изготовлением кирпича и обжигом извести. Основным занятием татар было кожевничество. Татары были хорошими мастерами по выделке овчины для тулупов и телячьих шкур для деликатного мягкого товара из кожи. Еврейское население занималось торговлей и ремесленничеством. Предприятий в Копыле не было, за исключением паровой мельницы, да после тридцатых годов здесь был построен завод для переработки ягод и фруктов на мармелад, соки и вино.

Казалось, что Копыль, находясь далеко от крупных городов и железной дороги (до Минска более 100 км), был глухим городком, который замкнулся на мелких ежедневных интересах, как дешевле купить и подороже продать. А между тем ещё в период российского революционного движения под названием народничество в Копыле возникли революционные кружки, которые к 1904 г. превратились в партийные организации. Здесь была и действовала сильная группа социалистов-революционеров и группа еврейской рабочей партии «Бунд». Революционные организации в 1905 г. дали о себе знать, они стали активными местами пропаганды, а в 1906 г. сумели образовать успешное нападение на оружейный арсенал 40-й артиллерийской бригады в г. Несвиже.

Местная полиция, значительно усиленная в 1905 г., во главе с приставом Вабищевым, полностью была парализована. Уже тогда в Копыле творили молодой Дмитрий Жилунович (Тишка Гартный), Дмитрий Чернушевич, оба они потом погибли в застенках НКВД, Ю. Богданович и много других. Правительственные деятели вынуждены были в 1905 г. для соблюдения порядка разместить в местечке военный отдел. Копыль имел много интеллигенции из местного населения, из числа которой вышли ведущие поэты и писатели, белорусские национальные деятели. Правда, они уничтожены НКВД, но память о них и тех идеалах, за которые они боролись, не стёрта и не сотрётся у белорусов.

К Копыльскому району относится местечко Тимковичи. В старину оно было знакомо как торговый пункт. При советском режиме Тимковичи для местного населения утратили своё экономическое значение. Здесь было расположено участковое руководство приграничного НКВД, которое и наложило ужасную печать на все ветви жизни не только Тимковичей, но и всего района. Из весёлого торгового и богатого городка Тимковичи стали местом страшных расправ над беспомощными людьми.

Небольшое местечко Песочное расположилось на левом берегу Немана. Здесь уже был конец Случчины, так как на другой стороне Немана начинался Узденский район Минского округа. Население Песочного занималось сельским хозяйством и сплавом леса. Из песоченских румов (брёвен от старых строений. – nasledie-sluck.by) вязались первые плоты, которые по Неману попадали в далёкую Германию. Земля здесь родит гораздо слабее, чем возле Копыля. Само название местечка свидетельствует о качестве почвы. Более практичные крестьяне из песочного и окрестностей во времена распродажи больших лесных владений князя Богенлёе (правильно: Гогенлоэ. – nasledie-sluck.by) на Бобруйщине добыли себе лучшие места для жизни и заселились посёлками или отдельными хуторами.

На этом можно было бы и закончить о Копыльском районе. Надо только отметить, что на руководителей освободительного движения нашего Отечества Копыльщина возложила большие жертвы. Отсюда вышло несколько нашанивцев, здесь было сосредоточение белорусских социалистов-революционеров. В деревне Думич начинал свою славную деятельность В. Игнатовский. Здесь был организован и укомплектован известный Грозовский полк, который покрыл себя бессмертной славой вместе со всеми участниками Слуцкого восстания. В 1930 г. выходцы из Копыльщины в числе первых были сурово казнены за участие в национально-демократической освободительной борьбе. В 1937 г. на Копыльщине двойным (районным и окружным. – nasledie-sluck.by) НКВД было уничтожено всё, что имело отношение к белорусскому национальному движению.

Как бы продолжением Копыльщины является соседний, тоже приграничный, Вызнянский район, переименованный в Краснослободский, чтобы Вызна с районом не напоминала о славной странице Слуцкого восстания. На просторах Вызнянского района произошло жестокое сражение с неравными силами захватчиков. Вызна – это обычная деревня, которая за советское время обогатилась лишь различными заготовительными пунктами. Во время немецкой оккупации Вызна была сожжена. Более удобным для районного центра было бы местечко Семежово, но оно находится на окраине района. Жители Семежово очень чистоплотны. Хутора и дома содержатся в чистоте, да так, что даже наружная сторона стен домов здесь еженедельно моется.

Старобинский район самый южный на Случчине. Он занимает значительное пространство, глубоко врезаясь в Полесье, доходя до известного Князь-озера. Этот район делится на две противоположные части. Северная часть района, которая граничит со Слуцким и Вызнянским, плодородная и является продолжением Слуцкой равнины. За Старобином на юг земля уже малоплодородная, местность лесистая и болотистая. Здесь население занималось скотоводством и лесными разработками.

Местечко Старобин расположилось на правом берегу реки Случь в отдалении 35 км от Слуцка. В старину Старобин был торгово-обменным пунктом между равнинной Случчиной и лесным Полесьем. Лесные материалы и изделия, а зимой мороженая рыба, особенно ерши да постный квас, грибы, ягоды, крупный мясной скот Полесья доставлялись на богатый рынок сбыта в Старобин и далее направлялись по всей Случчине. При недостатке хлеба население лесных местностей всегда закупало себе его в Старобине и равнинных деревнях, направляясь в сам Слуцк. В лихие годы Случчина через Старобин доставала и соль в обмен на хлеб и жиры. Соль доставлялась с просторов Припяти, куда она водным путём легко попадала с юга Украины.

В равнинной части района на реке Случь находится местечко Погост с окружающим состоятельным населением. Большое имение в Погосте было преобразовано в совхоз, где была хорошо оснащённая паровая мельница и сыродельный завод.

В северо-восточной части Слуцка, такой же смешанной, как и Старобинский, находится Греский район. Равнинная часть района пересекается небольшими возвышенностями, ведь здесь также проходит водораздел. К югу от Греска грунт каменистый. Есть здесь деревня, которая и называется Камень, известная на всю Случчину изготовлением решет. При пересечении двух шоссейных дорог Слуцк – Минск и Осиповичи – Копыль находится сейчас небольшое поселение Воробьёво, от которого начинаются значительные пространства лесов, хотя и молодых. Между прочим, в первом десятилетии нашего века здесь велись огромные лесоразработки. В Воробьёве существовала оборудованная лесопилка, со значительных лесных площадей доставлялся сюда лес, разделялся по сортам и распиливался. Через пущи и болота была проложена от станции Руденск в Воробьево узкоколейная железная дорога. В течение нескольких лет лес был уничтожен, лесопилка вывезена, а железная дорога разобрана. Остался лишь небольшой посёлок. Вся часть Греского района в сторону реки Птичь лесистая, болотистая, малоплодородная.

Греск в прошлом был обычным селом, а население его занималось земледелием. Около Греска встречаются залежи извести, которую крестьяне добывали на своих полях и обжигали в примитивных печах. С организаций района в 1924 г. центром был избран Грозово, но это местечко было на окраине и находилось на немалом расстоянии от больших поселений. Поэтому пришлось районные учреждения перенести в Греск. Местечко Грозово было раньше бойким торговым пунктом. Здесь регулярно проходили в среду ярмарки. Население вокруг Грозово густое и зажиточное. На площади городка стояла церковь, почта и ряд магазинов с товарами крестьянского обихода. После тридцатых годов в 3 км от Грозово в бывшем имении Конюхи было построено много казарм, в которых был расположен казацкий полк. Это соседство принесло тревогу в спокойную жизнь местечка. Вывелись оживлённые ярмарки, остановилась торговля, а значительная часть жителей Грозово разъехалась во все стороны. Остались старики доживать свой век, чтобы за огурцы и яблоки антоновки, что здесь хорошо урождаются, добыть себе средства на жизнь.

Продолжение следует

Публикация Надежда САВЧЕНКО
«Спадчына» 5/1998, 3/1999

Перевод – Владимир ХВОРОВ
 

 

 

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 407. Последнее 2020-09-18 15:16:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by