У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Спаленыя вёскі. Успаміны сведкаў

 31.03.2020

 

 

 

У студзені – лютым споўнілася 77 год, як на Случчыне падчас карных аперацый фашысцкія захопнікі спалілі трыццаць вёсак. Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна было знішчана 36 вёсак, з якіх 12 так ніколі і не адрадзіліся.

 

Успамінае Роза Дзянісаўна Цыганкова

 

У  вёсачцы Краснае (у адну вуліцу стаяць дамы) на ўсходзе Слуцкага раёна нарадзілася і ўсё жыццё пражыла Роза Дзянісаўна Цыганкова (дзявочае прозвішча Шуміна). Мы размаўляем з ёй на шырокай вясковай вуліцы, яна ўспамінае пра сваіх родных і блізкіх, а больш пра цяперашняе жыццё.

 

 – У бацькі Дзяніса Пятровіча і маці Веры Мікітаўны нас было трое, я і два мае браты, Пятрок і Васіль, – расказвае Роза Дзянісаўна. – Калі пачалася вайна, то ў нашых лясах спачатку з"явіліся акружэнцы, а потым і партызаны з разбітай пад Старымі Дарогамі дывізіі. Мой брат Пятрок пайшоў у партызаны ў 1942 годзе ў атрад Макарэвіча. Калі пачалася блакада партызанскай зоны ў 1943 годзе, бацька, маці і я былі ў лесе, чакалі прыходу немцаў. Але маці вярнулася ў вёску, каб забраць карову. У гэты час карнікі пачалі страляць, адну жанчыну паранілі, а маці забілі. Затым фашысты пачалі шукаць астатніх жыхароў у лесе. Схапілі майго бацьку, моцна збілі і адправілі ў Старыя Дарогі ў лагер ваеннапалонных. Затым яго павезлі ў Германію, потым – у Францыю, дзе ён знаходзіўся да 1944 года і быў вызвалены з палону войскамі саюзнікаў. У 1945 годзе бацька вярнуўся ў Краснае, дзе і жыў да смерці.

 

Увесь гэты час я жыла ў сям"і цёткі, матчынай роднай сястры, у зямлянцы. Пасля вызвалення вярнулася ў сваю родную хату, бо нашу вёску немцы не спалілі. Партызан у нас не было. Толькі летам 1943 года, калі партызаны ў Гутніцы абстралялі нямецкі самалёт, тады фашысты разбамбілі і спалілі Гутніцу, якая знаходзілася побач. Скінулі некалькі бомбаў і на наша Краснае, але ні адна не папала на дамы, толькі моцна параніла свойскую жывёлу. А суседнія вёскі Лявішча, Гандарэва, Старэва, Падстарэва, Лазараў Бор, Чырвоную Старонку знішчалі разам з людзьмі зімой 1943 года. Тады мы са страху пакінулі свае дамы і пайшлі жыць у лес.

 

Памятаю, калі мамы ўжо не было, а бацьку забралі ў лагер, да нас у вёску прыйшлі партызаны, чалавек пятнаццаць, жылі амаль тыдзень. Але нехта паведаміў аб гэтым у паліцыю. Тады паліцаі акружылі Краснае і ўсіх партызан забілі, толькі аднаго ўзялі ў палон і адправілі ў лагер у Старыя Дарогі. Аб гэтым пасля вайны расказаў мой бацька.

 

Пасля вайны бацька, я і мой брат Васіль жылі ў сваёй хаце. Я пайшла працаваць у калгас, мне было 12 гадоў. Потым працавала ў Гутніцы запраўшчыцай.

 

Сёння ў нашым Красным жывуць у асноўным дачнікі. А прапісаныя толькі два чалавекі.

 

Пакуль людзі помняць, расказваюць пра той час, памяць жывая. Памяць, якая не дазволіць паўтарыцца жахам вайны.

 

 

Васіль Цішкевіч, 

навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея

 

 

В январе-феврале исполнился 77-й год, как на Слутчине во время карательных операций фашистские захватчики сожгли тридцать деревень. Всего в годы Великой Отечественной войны на территории района было уничтожено 36 сел, 12 из которых так и не были восстановлены.

 

Роза Денисовна Цыганкова вспоминает

 

В селе Красное (дома стоят на одной улице) на востоке Слуцкого района родилась и всю жизнь прожила Роза Цыганкова (девичья фамилия Шумина). Мы разговариваем с ней на широкой деревенской улице, она вспоминает про своих родных и близких, а больше всего о своей нынешней жизни.

 

- У моего отца Дениса Петровича и матери Веры Никитовны нас было трое, я и два моих брата, Пётр и Василий, - говорит Роза Денисовна. «Когда началась война, в наших лесах сначала появились окруженцы, а затем партизаны с дивизией, разбитой под Старыми Дорогами. Мой брат Петр пошёл в партизаны в 1942 году в отряд Макаревича. Когда в 1943 году началась блокада партизанской зоны, отец, мать и я были в лесу, ждали прихода немцев. Но мама вернулась в деревню, чтобы забрать корову. В это время начали стрелять каратели, одну женщину ранили, а мать убили. Затем фашисты начали искать остальных жителей в лесу. Схватили моего отца, сильно избили и отправили в Старые Дороги в лагерь военнопленных. Потом его повезли в Германию, затем –   во Францию, где он находился до 1944 года и был освобожден из плена союзными войсками. В 1945 году отец вернулся в Красное, где и жил до конца жизни.

 

Все это время я жила в семьи тети, маминой родной сестры, в землянке. После освобождения я вернулась в свой дом, потому что нашу деревню немцы не сожгли. Партизан у нас не было. Только летом 1943 года, когда партизаны в Гутнице обстреляли немецкий самолёт, тогда фашисты разбомбили и сожгли Гутницу, которая находилась рядом.  Сбросили несколько бомб и на наше Красное, однако ни одна не попала на дома, только сильно ранила домашний скот. А соседние деревни Лещава, Гондарева, Старева, Подстарева, Лазарев Бор, Чырвоная Старонка уничтожали вместе с людьми зимой 1943. Тогда мы оставили свои дома из-за страха и пошли жить в лес.

 

Я помню, когда матери уже не было, а отца забрали в лагерь, к нам в деревню пришли партизаны, человек пятнадцать, жили почти неделю. Но кто-то сообщил об этом в полицию. Затем полицаи окружили Красное и убили всех партизан, только одного взяли в плен и отправили в лагерь в Старые Дороги. Об этом после войны рассказывал мой отец.

 

После войны мой отец, я и мой брат Василий жили в нашем доме. Я пошла работать в колхоз, мне было 12 лет. Потом работала в Гутнице заправщицей.

 

 Сегодня в нашем Красном живут в основном дачники. А прописано только два человека.

 

 Пока люди помнят, рассказывают о том времени, память жива. Память, которая не позволит ужасам войны повториться снова.

  



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 173. Последнее 2020-05-31 01:11:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by